Затрыманы магілёўскі журналіст і актывіст Дзмітрый Ляпейка
10.07.2023 / 11:6
Крыніцы «Магілёў.media» паведамляюць пра затрыманне на 15 сутак магілёўскага актывіста і журналіста Дзмітрыя Ляпейкі. Па пярэдніх даных, затрыманне адбылося перад выхаднымі, а прычынай сталі «падпіскі і лайкі».
Дзмітрый Ляпейка да лета 2020 года супрацоўнічаў з выданнем «Магілёўскія ведамасці», потым заняўся фрылансам. Ён актыўна ўдзельнічаў у працы магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.