Threads перасёк адзнаку ў 100 мільёнаў карыстальнікаў

Па словах генеральнага дырэктара Meta Марка Цукерберга, гэты запуск «перасягнуў чаканні».

10.07.2023 / 13:28

Фота: Richard Drew / AP

Новы дадатак Threads ад Meta, які з'яўляецца канкурэнтам Twitter, за лічаныя дні пасля запуску перавысіла адзнаку ў 100 мільёнаў карыстальнікаў, пераадолеўшы гэтую мяжу значна хутчэй, чым ChatGPT ад OpenAI, які патраціў на гэта два месяцы, піша The Verge.

«Дадатак Threads амаль адразу стаў хітом. За першыя дзве гадзіны ён набраў 2 мільёны карыстальнікаў, адкуль няўхільна падняўся да 5 мільёнаў, 10 мільёнаў, 30 мільёнаў, а затым і да 70 мільёнаў», — піша выданне.

Гэтіа пры тым, што ў ЕС Threads пакуль не даступны.

Па словах генеральнага дырэктара Meta Марка Цукерберга, гэты запуск «перасягнуў чаканні».

Па стане на чацвер у дадатку ўжо было больш за 95 мільёнаў пастоў і 190 мільёнаў лайкаў.

«Аднак Threads усё яшчэ знаходзіцца на пачатковай стадыі, і нам прыйдзецца пачакаць, каб убачыць, ці зможа ён заваяваць такую ж агульную папулярнасць, як калісьці Twitter.

Па словах кіраўніка Instagram Адама Мосеры, Meta не ставіць сваёй мэтай замяніць Twitter, і кампанія не збіраецца актыўна заахвочваць «палітычныя і цяжкія навіны» на платформе», — дадае The Verge.

Чытайце таксама:

Twitter пагражае кампаніі Meta судом за яе новую сацсетку Threads

Nashaniva.com