Журналістам на саміце НАТА дораць чыпсы скандальнага вытворцы, лыжку мёду і цішоткі з іранічнымі надпісамі пра Вільню

Журналісты, акрэдытаваныя на саміт НАТА ў Вільні, атрымліваюць па два пакункі падарункаў. У іх зазірнулі журналісты 15min.lt.

10.07.2023 / 15:06

Падарункі журналістам, акрэдытаваным на саміце НАТА. Фота: 15min.lt

Журналісты, якія прыязджаюць у будынак Litexpo, дзе будуць збірацца лідары заходніх краін, атрымліваюць па два пакеты падарункаў. У адным — розныя прадукты. Сярод іх — дзве пачкі чыпсаў Chazz. На гэты раз — са смакам мяснога асарці і ўкраінскага баршчу. Але раней літоўскі вытворца стаў скандальна знакамітым не толькі ў Літве, калі выпусціў чыпсы са смакам похвы і чэлеса.

Таксама ў пакунках для журналістаў — бутэлька вады, бярозавы сок, ягадныя прысмакі, цёмны шакалад з украінскім гербам на ўпакоўцы, маленькая лыжка мёду.

Акрамя таго, журналісты атрымалі цішоткі з надпісам з аднаго боку «Я не ведаў, дзе Вільня. На шчасце, там праходзіў саміт НАТА» і надпісам «Вільня неверагодна цудоўная» — з іншага.

Nashaniva.com