У Горках мост, які злучае два раёны горада, ператварыўся ў паласу перашкод ФОТЫ 

У Горках драўляны мост, які вядзе з вуліцы Суворава на Слабаду (паміж раёнамі Слабада і Зарэчча), стаў небяспечны для пешаходаў, паведамляе мясцовае выданне Horki.info.

10.07.2023 / 15:52

Па гэтым пешаходным мосце кожны дзень ходзіць нямала людзей, а цяпер ён ператварыўся ў своеасаблівую паласу перашкод.

«Мясцовыя перыядычна спрабуюць рамантаваць гэты мост, таму што хадзіць сапраўды небяспечна. Там такая вышыня пад хісткімі дошкамі, што дарослы чалавек можа праваліцца цалкам», — пішуць чытачы выдання.

Чытайце таксама:

Ідзе падрыхтоўка да капрамонту моста паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску

На гарадзішчы ў Крычаве развальваецца абарончае ўмацаванне XVI—XVII стагоддзя

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

Nashaniva.com