Маці загінулага ўкраінскага хлопчыка слухае, як яго сэрца б'ецца ў грудзях іншага чалавека — ФОТА дня

Упершыню ва Украіне правялі трансплантацыю серца 6-гадоваму дзіцяці. Донарам стаў хлопчык 4 гадоў, бацькі якога далі згоду на перасадку. Абставіны яго гібелі не прыводзяцца.

10.07.2023 / 16:21

Орган атрымала дзяўчынка, яна сябе адчувае добра. Складаную аперацыю выканала каманда Інстытута сэрца Мінздароўя Украіны.

Nashaniva.com