У грузавіку на літоўскай мяжы знайшлі цыгарэты на 400 тысяч еўра
4 ліпеня літоўскія мытнікі перахапілі чарговую буйную партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт. Фура пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі перасякала беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Райгардас».
10.07.2023 / 17:47
Фота: lrmuitine.lt
Кіроўца заявіў, што едзе ўвогуле без грузу, але калі аўтамабіль прасканавалі, то ў ім выявілі схованкі з цыгарэтамі.
У выніку літоўскія мытнікі канфіскавалі 100 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт коштам 412 тысяч еўра. Распачата расследаванне.
Кіроўцу пасля допыту вызвалілі пад заклад.
Чытайце таксама:
Літоўская мытня затрымала рэкордную кантрабанду беларускіх цыгарэт на больш як 3 мільёны еўра
У Літве злавілі беларускага цыгарэтнага кантрабандыста з грузам на 2 млн еўра
Беларус даў на мяжы хабар 10 еўра — і атрымаў штраф 6200 еўра