У Кобрыне скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы афіцэр міліцыі, бацька чатырох дзяцей

Намесніка начальніка крымінальнага вышуку Кобрынскага раённага аддзела міліцыі Дзмітрыя Дземчыка знайшлі нежывым у гаражы.

11.07.2023 / 08:22

Фота: «Кіберпартызаны», kbr.by

Пра самагубства міліцыянта першымі паведамілі праваабаронцы.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», 34-гадовы Дзмітрый Дземчык учыніў суіцыд 8 ліпеня. Мужчыну знайшлі ў гаражы. У яго засталося чацвёра дзяцей. Жонка толькі выйшла з дэкрэта.

Што стала прычынай трагедыі, пакуль не вядома. Дземчыка характарызуюць як «добрага чалавека».

Родам Дзмітрый Дземчык з Кобрынскага раёна. У 2018 годзе ён быў яшчэ звычайным операм крымінальнага вышуку.

У Брэсцкім абласным упраўленні МУС гаварыць з «Нашай Нівай» пра смерць супрацоўніка міліцыі адмовіліся. У Кобрынскім РАУС пытанне выслухалі і пасля паўзы заявілі, што такой інфармацыі не даюць.

Nashaniva.com