Мы — двайняты з Мiхалова + фота

У новым дзіцячым садку ў мінскім мікрараёне Міхалова — ажно дзесяць пар двайнят!

26.11.2009 / 10:39

Сталiчны дзiцячы садок № 119 — цяпер сапраўдны цэнтр увагi.

Па‑першае, ён самы малады з дашкольных устаноў краiны, не прайшло яшчэ i месяца з дня яго адкрыцця. Па‑другое, у iм адразу запраектаваны камп’ютарны кабiнет i басейн, процьма самых сучасных «наваротаў» для адпачынку i развiцця дзетак.

Але самае незвычайнае, што сярод першых выхаванцаў «Жамчужынкi» — такую назву атрымаў садок у мiкрараёне Мiхалова‑1 — ажно дзесяць пар двайнят.

Амаль кожная дзiцячая група мае гэткiх брацiкаў цi сястрычак. Нягледзячы на тое, што чатыры сям’i ўчора сваiх гадаванцаў‑блiзнят у садок не павялi (наогул, у халодны час сабраць усiх разам наўрад цi магчыма), агульны партрэт гэтых чароўных навасёлаў «Жамчужынкi» вырашылi не адкладваць на потым.

Фота Анатоля Клешчука, Звязда