Вярхоўны суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі партыі Пазняка
Разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ запланаваны на 20 ліпеня.
11.07.2023 / 08:49
Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»
КХП — БНФ была створаная ў 1999 годзе пасля расколу Партыі БНФ і прасоўвала, як вынікае з назвы, кансерватыўныя нацыянальныя каштоўнасці.
Нагадаем, што згодна з новым законам усе партыі павінны прайсці перарэгістрацыю. Прычым у партыі павінна быць не менш за пяць тысяч чальцоў. Таксама партыі мусяць падаць у Мінюст персанальныя звесткі.
Партыя «Зялёныя» адмовілася падаваць такія звесткі, і пачаўся працэс яе ліквідацыі. Напэўна такі ж лёс чакае партыю «Справядлівы свет» і АГП.
Перарэгістрацыю ў Мінюсце прайшлі Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Была таксама зарэгістраваная наваствораная Беларуская партыя «Белая Русь».