За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка арыштавалі на 10 сутак

Паведамленне ў міліцыю аб «правапарушэнні» паступіла з Віцебскай мытні — з пункта пропуску «Грыгароўшчына».

11.07.2023 / 10:45

31 сакавіка суддзя Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена «праведзенне масавага мерапрыемства», паведамляе «Вясна».

Па версіі суда Каваленка размясціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам «Пагоня». Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні — з пункта пропуску «Грыгароўшчына».

Пра тое, што «забароненая» сімволіка знаходзіцца ў кабіне аўтамабіля Аляксандр сказаў, што не ведаў. На судзе ён паведаміў, што супраць дзейнай улады ніколі не выступаў.

Nashaniva.com