Іераманаха з Гомеля асудзілі на два гады калоніі

Аляксандр Тарасенка — былы праваслаўны іераманах Гомельскага Свята-Мікольскага манастыра, вядомы ў Гомельскай праваслаўнай супольнасці дзеяч.

11.07.2023 / 11:20

Быў затрыманы 23 сакавіка 2023 года, атрымаў адміністрацыйны арышт на 14 сутак. З арышту не выйшаў, а быў змешчаны пад варту па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) КК РБ, піша «Хрысціянская візія».

Сёння яму быў вынесены прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да таго, як прысуд уступіць у сілу, напісаць ліст Аляксандру Тарасенку можна па наступным адрасе: Тарасенка Аляксандру Міхайлавічу, СІЗА №3, г.Гомель, вул. Кніжная, 1а, 246003.

Nashaniva.com