У мінскім кафэ з’явіўся першы робат-афіцыянт. Але чалавеку ён саступае

Першы ў сталіцы робат-афіцыянт, які перасоўваецца па падлозе, пачаў працу ў «Хінкальні» на вуліцы Янкі Лучыны ў Лошыцы. Пра гэта паведаміў фуд-блогер Какабай.

11.07.2023 / 12:00

Робат-афіцыянт Бэла ў «Хінкальні». Усе фота: koko.by

Робата назвалі Бэла. «Раздаваць парады па меню і папярэджваць аб тым, што заказваць дакладна не варта, ён не здольны. А вось суправадзіць за стол, прынесці замову, прыбраць посуд і павіншаваць песняй з днём нараджэння можа», — напісаў блогер.

Цана такога памочніка — 10 тысяч даляраў. 

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як робат-васьміног ходзіць па дне на двух штучных шчупальцах ВІДЭА

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

Робаты-дастаўшчыкі ежы з'явіліся на вуліцах Дубая

Nashaniva.com