Памяць пра Другую сусветную — 26 лістапада, Crowne Plaza

26.11.2009 / 11:07

26 лістапада адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання «Памяць пра Другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы»,

а таксама дыскусія па тэме даклада. Пачатак у 18.30.

Месца прэзентацыі: гатэль Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава, 13, зала Princess I.

Выступоўцы: Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, Андрэй Казакевіч, PhD, галоўны рэдактар часопіса «Палітычная сфера», Раса Балачкайтэ, PhD, дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва). Ласкава запрашаем усіх зацікаўленых!