Пасля 13 сутак арышту зноў затрыманая Людміла Слуцкая

У Мінску супрацоўнікі міліцыі паўторна затрымалі і склалі адміністрацыйны пратакол на 53-гадовую Людмілу Слуцкую. У той дзень жа дзень адбыўся суд, вынікі якога пакуль невядомыя.

11.07.2023 / 12:42

Першы раз Слуцкую затрымалі ў Мінску 27 чэрвеня. На другі дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска ёй прызначылі 13 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Справу разглядаў суддзя Кірыл Палулех, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com