Пушкіна прывезлі ў бальніцу непрытомным — «Радыё Свабода»

Як даведалася «Радыё Свабода», у шпіталі памерламу мастаку Алесю Пушкіну рабілі аперацыю, падчас яе сэрца палітвязня спынілася.

11.07.2023 / 18:33

Фота: сацсеткі

Абазнаная крыніца, на якую спасылаецца выданне, сцвярджае, што нібыта Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што за кароткі час схуднеў на 20 кілаграмаў. Да таго ж ён прасіў перадаць яму пояс для паясніцы, бо яму балелі ныркі. 

Пушкіна нібыта даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гродне ўжо непрытомнага. Яму рабілі аперацыю, і падчас яе сэрца Алеся Пушкіна спынілася.

Чытайце таксама:

Свечкі ля беларускіх пасольстваў, у Варшаве жалобны мурал. Заўтра паніхіда па Пушкіну ў праваслаўнай царкве

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа» — Ціханоўская пра Пушкіна

Nashaniva.com