Амерыканскія навукоўцы распрацавалі новы метад барацьбы з ракам
11.07.2023 / 22:27
Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта распрацавалі новы метад лячэння ракавых пухлін з выкарыстаннем геннага рэдагавання CRISPR. Навукоўцы выдалілі лішнюю храмасому ў ракавых клетак, і яны перасталі ўтвараць злаякасныя пухліны.
Рэч у тым, што здаровыя клеткі чалавека ўтрымліваюць 23 пары храмасом, тады як у ракавых клетак іх можа быць больш. Аднак дагэтуль было невядома, гэта сімптом ці прычына захворвання.
Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта толькі першая стадыя даследавання, якая праводзілася ў сподку Петры. Зараз спецыялістам трэба будзе праводзіць эксперыменты на клетках жывых арганізмаў, каб ацаніць патэнцыйную рызыку новага тыпу лячэння. У перспектыве гэты метад зробіць злаякасныя клеткі больш адчувальнымі да тэрапіі.
Чытайце таксама:
У Японіі амаль стварылі лекі, якія дазваляюць адрошчваць адсутныя зубы
Новае адкрыццё можа садзейнічаць лячэнню старэчай дэменцыі і хваробы Паркінсана