Макей лічыць неабходным развіваць казацкі рух у Беларусі

Ён сустрэўся з вярхоўным атаманам казацкіх войскаў Мікалаем Ярковічам.

26.11.2009 / 12:18

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей сустрэўся з вярхоўным атаманам грамадскага аб’яднання «Усебеларускае аб’яднанае казацтва» генерал‑лейтэнантам казацкіх войскаў Мікалаем Ярковічам па яго просьбе.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні адзінства казацкага руху ў Беларусі, адзначана значная роля Усебеларускага аб’яднанага казацтва ў грамадскім жыцці дзяржавы, патрыятычным выхаванні. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў, што дзяржава з асаблівым увагай ставіцца да тых грамадскіх аб’яднанням,

чыя дзейнасць накіравана на рашэнне агульнадзяржаўных задач на карысць Айчыны і беларускага народа.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў бліжэйшы час Уладзімір Макей наведае адзін з казацкіх ваенна‑патрыятычных цэнтраў.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адзначыў таксама неабходнасць захавання і развіцця казацкага руху ў краіне.