У адміністрацыі Байдэна абмяркоўваюць магчымасць перадачы Украіне ракет ATACMS

Амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што іх арсенал ATACMS адносна невялікі, а ракеты прызначаліся для іншых ваенных планаў.

12.07.2023 / 07:16

АТАCMS. Фота: з Вікіпедыі

У Белым доме праходзяць сакрэтныя абмеркаванні адносна магчымай перадачы Украіне ракет вялікай далёкасці ATACMS. Пра гэта напісала выданне The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы сярод афіцыйных службовых асоб ЗША і Еўропы, як піша «Украінская праўда».

Двое амерыканскіх і адзін еўрапейскі чыноўнікі расказалі пра сакрэтныя дэбаты ў адміністрацыі Байдэна адносна таго, ці адпраўляць Украіне некалькі кіраваных ракет класа «зямля-зямля», якія зарэзерваваныя для адказу на іншыя пагрозы бяспекі».

Амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што іх арсенал ATACMS адносна невялікі, а ракеты прызначаліся для іншых ваенных планаў Пентагона, у прыватнасці на Карэйскім паўвостраве.

Раней у Пентагоне заявілі, што не гатовыя казаць пра перадачу Украіне ракет ATACMS.

Францыя вырашыла перадаць Украіне ракеты, якія дазволяць наносіць удары ў глыбокі тыл праціўніка.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес на слуханнях у Палаце абшчын брытанскага парламента адзначыў уплыў дальнабойных ракет Storm Shadow на ход вайны ва Украіне.

Nashaniva.com