БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Віцебску затрымалі экс-байца «Азова» па мянушцы Тэрор-машына. Ён толькі нядаўна выйшаў з калоніі

12.07.2023 / 7:59

Nashaniva.com

Беларускія сілавікі затрымалі экс-байца батальёна «Азоў» па мянушцы Тэрор-машына, ён толькі днямі выйшаў з-за кратаў, бо быў асуджаны да 7 гадоў зняволення.

Суд у 2017 годзе. Фота: Tut.by

У Беларусі затрымалі былога байца ўкраінскага батальёна «Азоў» Станіслава Ганчарова па мянушцы Тэрор-машына. Відэа з ім апублікаваў 11 ліпеня набліжаны да ГУБАЗіКа тэлеграм-канал.

Праўладныя крыніцы адзначылі, што Ганчароў, «ледзь паспеўшы вызваліцца з турмы», быў затрыманы віцебскімі сілавікамі, як піша «Люстэрка».

У сакавіку 2017 года Станіслава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за злоснае хуліганства, распальванне варожасці і рабаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула