У Беларусі зноў пачалі масава ўводзіць абмежаванні на наведванні лясоў. Ужо 90 раёнаў

Абмежаванне, гэта калі наведваць лясы можна, але нельга заязджаць на машыне, а таксама нельга разводзіць вогнішча.

12.07.2023 / 08:28

Карта mlh.by

Па стане на раніцу 12 ліпеня, наведванне лясоў цалкам абмежавана на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскай вобласці вобласці зялёным пазначаны толькі Стаўбцоўскі раён, у Віцебскай — Браслаўскі, Верхнядзвінскі і Расонскі раёны.

У Гомельскай вобласці абмежаванні ў 14 раёнах, у Магілёўскай у чатырох.

З дапамогай інтэрактыўнай карты можна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, звесткі могуць мяняцца на працягу дня.

Nashaniva.com