Макс Корж пабудаваў хатку проста сярод лесу

Апошні год Макс Корж часта дзяліўся з падпісчыкамі атмасфернымі відэа, знятымі ў лесе, дзе вялася будоўля. Ніхто не ведаў, што будуе спявак, але ўчора ён расказаў пра гэта сам.

12.07.2023 / 09:48

Узводзіць хаціну-мару, як кажа выканаўца, дапамагалі сябры і сямейнікі. Нават яго сын Назар браў удзел, калі меркаваць па сторыс Каржа ў сацыяльных сетках. Цяпер артыст паказаў пад словы з новага трэка, як выглядае хатка, як піша Realt.by.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Макс Корж (@maxkorzhmus)

Макс Корж падзяліўся ў сваіх сацыяльных сетках відэа, дзе паказвае хаціну, якую ён пабудаваў з блізкімі яму людзьмі ў беларускім лесе. Сам будаўнічы працэс нярэдка мільгаў у яго ў сторыс на працягу года. Здаецца, працы падышлі да канца, і спявак паказаў, што атрымалася.

Проста як унутры, так і звонку. Невялікі дом з ацыліндраванага бруса не загрувашчаны нічым лішнім: стаіць печ, драўляны стол і некалькі простых ложкаў.

Агучыў відэа Корж урыўкам з новай песні.

Nashaniva.com