Даляр сёння хоць сімвалічна, але патаннеў

На пачатку таргоў на біржы 12 ліпеня даляр зніжаецца на 0,02 капейкі да 3,0289 беларускага рубля.

12.07.2023 / 10:36

Фота: «Наша Ніва»

Амерыканская валюта зніжаецца чацвертыя таргі запар, перад гэтым ён рос дзевяць таргоў, пачынаючы з 2,98 і дабраўся да 3,0764.

Расійскі рубель сёння расце на 0,08 капейкі да 3,34 за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 0,56 капейкі да 4,2068 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Чаму даражэе даляр і чаго чакаць у блізкай перспектыве

Nashaniva.com