У Маладзечанскім раёне загінуў веласіпедыст

11 ліпеня каля 15-й гадзіны на дарозе «Мінск — Маладзечна — Нарач» загінуў 77-гадовы жыхар Маладзечна.

12.07.2023 / 10:53

Фота: minobl_uvd / Telegram

Паводле папярэдняй версіі міліцыі, ён выехаў з другаснай дарогі на галоўную і трапіў пад грузавік.

Веласіпедыста з траўмамі шпіталізавалі ў Маладзечанскую ЦРБ, але праз пару гадзін ён памёр.

Nashaniva.com