БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Цукерберг рыхтуецца да бою з Маскам. Ён правёў трэніроўку з чэмпіёнамі UFC 

12.07.2023 / 11:38

Nashaniva.com

Марк Цукерберг правёў трэніроўку з дзейнымі чэмпіёнамі UFC — новазеландцам Ісраэлем Адэсанья і аўстралійцам Аляксандрам Валканоўскі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Israel Adesanya (@stylebender)

«Для мяне вялікі гонар трэніравацца з вамі, хлопцы!» — напісаў Цукерберг у інстаграме.

Пра магчымы паядынак Маска і Цукерберга па правілах ММА гаворыцца з канца чэрвеня.

Прычынай спрэчак паміж бізнэсменамі паслужыў выхад канкурэнта Twitter — Threads.

Маск заявіў, што Цукерберг паставіць чалавецтва пад свой «абцас». Карыстальнікі Twitter папярэдзілі Ілана, што Цукерберг займаецца джыу-джытсу. Маск адказаў, што «гатовы да бою ў клетцы».

Раней Маск правёў трэніроўку з сябрам Залы славы UFC і экс-чэмпіёнам у сярэдняй і паўсярэдняй вазе арганізацыі Жоржам Сен-П'ерам.

Фота: GeorgesStPierre / Ttwitter

Маці Маска заявіла, што «адмяніла» бой сына, але самі бізнэсмены пра адмену не заяўлялі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула