Палітвязень у адной з калоній не можа ажаніцца праз адміністрацыю ўстановы

Хлопец (імя не называецца ў мэтах бяспекі), які цяпер адбывае тэрмін па «палітычный» крымінальнай справе у адной з папраўчых калоній, некалькі месяцаў не можа пабрацца шлюбам са сваёй дзяўчынай, паведамляе «Вясна».

12.07.2023 / 11:47

Ілюстрацыйнае фота

У красавіку нявеста запоўніла адпаведную заяву ў ЗАГС па месцы прапіскі, даслала яе ў калонію і чакала, пакуль аформяць другую частку заявы і дашлюць зноў ёй. Заяву палітвязня, якую ён таксама павінен быў даслаць на волю, не прапусціў цэнзар без тлумачэнняў. Тады дзяўчыне ў спецаддзеле сказалі аформіць заяву ў ЗАГС каля калоніі і адправіць ва ўстанову. Але цэнзар зноў не прапусціў — нібыта заявы нельга дасылаць

Тады ў спецаддзеле выказалі новую версію — заявы на шлюб ёсць у калоніі і зняволенаму трэба яе папрасіць, запоўніць і супрацоўнікі самі яе адправяць. Вязень так і зрабіў напрыканцы траўня, але дзяўчына да гэтага часу не атрмыла дакументы. 

У калоніі ёй сказалі, што заяву не могуць даслаць, бо «яна не з'яўляецца блізкім сваяком асуджанага». Пры гэтым блізкія сваякі не могуць пабрацца шлюбам. Родныя хлопца лічаць, што адміністрацыя калоніі адмыслова перашкаджае яму ажаніцца.

Nashaniva.com