ЦТ па сусветнай гісторыі на 100 балаў напісалі 4 абітурыенты

Цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час) на 100 балаў напісалі 4 абітурыенты. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

12.07.2023 / 13:51

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэставанне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе забраны.

У Беларусі праходзіць рэзервовы этап цэнтралізаванага тэсціравання для тых абітурыентаў, хто па ўважлівых прычынах не змог здаць ЦТ у асноўны перыяд.

Першы рэзервовы дзень правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ўжо прайшоў. Заўтра — 13 ліпеня — адбудзецца ЦТ па беларускай і рускай мовах.

Яшчэ адзін рэзервовы дзень пройдзе 15 ліпеня — абітурыенты здадуць усе астатнія прадметы. Усяго на рэзервовы этап ЦТ зарэгістраваліся 569 абітурыентаў.

Nashaniva.com