Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры

абноўлена

Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры. Пра гэта «Радыё Свабодзе» расказаў сябра памерлага.

12.07.2023 / 15:29

Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны.

Развітанне адбудзецца заўтра ў двары па вул. Горная 4 ў Бабры з 10.00, напісала ў фэйсбуку яго жонка.

Потым паніхіда ў 12.30. Пахаванне ў 13.30.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Чытайце таксама:

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

Пушкіна прывезлі ў бальніцу непрытомным — «Радыё Свабода»

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ

Наступствы маглі быць катастрафічныя. Доктар — пра хваробу Марыі Калеснікавай

Nashaniva.com