У Екацярынбургу і Краснаярску па тэлебачанні паказалі «Лебядзінае возера» і відэа ўкраінскай выведкі

У двух расійскіх буйных гарадах на мясцовых тэлеканалах хакеры правялі «ідэалагічную дыверсію», паставіўшы на нейкі час у эфір незапланаваныя матэрыялы, як паведамляе тэлеграм-канал «7x7». 

12.07.2023 / 23:48

Скрыншот з відэа

У Екацярынбургу трансляцыя перапынілася прыкладна ў 17:40.

Па тэлеканале «Дом кіно» ў Екацярынбургу паказалі відэа з украінскімі вайскоўцамі і балет «Лебядзінае возера», які сімвалізуе жнівеньскі путч 1991 года.

Краснаярцам вайскоўцы сказалі, што «прыйшоў час расплаты».

Такая акцыя праводзіцца ў Расіі не ў першы раз. Так, у студзені ў памежных з Украінай Белгародскай і Растоўскай абласцях, а таксама Краснадарскім краі па тэлебачанні паказалі зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Чытайце таксама:

Новы бунт на расійскім караблі: знялі камандарма, які патрабаваў ратацыі для сваіх байцоў, ён упіраецца

Расійскі генерал Суравікін затрыманы контрразведкай — «Вёрстка»

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага

Nashaniva.com