Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

Сустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Віленскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца. 

13.07.2023 / 00:51

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашу пазіцыю, расказала, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны. Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», — напісала беларуская лідарка ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Чытайце таксама:

Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы жанчын-лідарак у рамках саміту НАТА

НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

Вышыванка Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Калас і штаны-палаца Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Nashaniva.com