У труну паклалі капялюш. У Бабры праходзіць развітанне з Алесем Пушкіным

А 10-й у двары дома па вул. Горная, 4 у вёсцы Бобр пачалося развітанне з мастаком Алесем Пушкіным. У 12:30 будзе паніхіда, у 13:30 пройдзе пахаванне.

13.07.2023 / 11:04

Мастака, які згінуў у зняволенні, хаваюць у вышыванцы, у труну яму паклалі капялюш.

Фота з развітання з’явілася ў сацыяльных сетках.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года і праз год асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Чытайце таксама:

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

Nashaniva.com