Некаторыя электрычкі зменяць месца адпраўлення і прыбыцця ў Мінску

Цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа Аршанскага і Асіповіцкага напрамкаў з 17 ліпеня будуць прыбываць са станцыі Мінск-Пасажырскі і прыбываць на яе, як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Раней яны прыбывалі і адпраўляліся з прыпыначнага пункта «Інстытут Культуры».

13.07.2023 / 12:26

Як растлумачылі ў Беларускай «чыгунцы», гэтыя змены часовыя і звязаныя яны з капрамонтам аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі шляхамі паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава. Чакаецца, што рамонтныя работы на гэтым пуцеправодзе працягнуцца каля 16 месяцаў.

Такім чынам, з 17 ліпеня маршруты зменяцца ў наступных цягнікоў:

З 18 ліпеня зменіцца канцавая станцыя і пункт адпраўлення ў цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа:

«Гэтыя цягнікі будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі замест Інстытута культуры з нязначнымі зменамі ў раскладзе», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Як канкрэтна зменіцца расклад, можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 у кантакт-цэнтры БЧ.

Nashaniva.com