У Лагойску ўзнік пажар з-за свечкі на піяніна

У Лагойску адбыўся пажар у кватэры, у якой знаходзіўся 13-гадовы хлопчык. Ён патэлефанаваў ратавальнікам і распавёў, што ў суседнім пакоі гарыць піяніна, паведаміла прэс-служба МНС.

13.07.2023 / 15:49

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, падлетак знаходзіўся дома адзін, ягоная мама са старэйшымі дзецьмі адышла па справах.

«Хлопчык гуляў у тэлефоне і ў нейкі момант заўважыў дым з-пад дзвярэй іншага жылога пакоя. Адчыніўшы дзверы, ён убачыў, што нешта гарыць на піяніна. Зачыніўшы дзверы, выклікаў ратавальнікаў і выйшаў на балкон», — распавялі ў МНС.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі дапамаглі дзіцяці выйсці на вуліцу.

Пазней стала вядома, што напярэдадні мама хлопчыка запаліла свечку, памалілася і пакінула яе непатушанай. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць, закураныя сцяна і столь у дзіцячым пакоі. 

Чытайце таксама:

У Варшаве беларуса абрабавалі, пагражаючы ўкалоць шпрыцом з ВІЧ

Смяротнае ДТЗ у Петрыкаўскім раёне: адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы, у тым ліку дзіця

Мама хацела дзецям прыгатаваць марозіва. Эксперымент скончыўся выклікам ратавальнікаў

Nashaniva.com