У Мінску прадпрымальніка затрымалі за нумарную рамку з маленькай «Пагоняй» на аўто

Сталічнага прадпрымальніка затрымалі за тое, што на ягоным аўтамабілі была ўсталяваная нумарная рамка з гербам «Пагоня». Пра гэта паведаміў 13 ліпеня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

13.07.2023 / 23:20

У запісаным сілавікамі відэа мужчына расказаў, што займаецца кансультаваннем у галіне кіравання і пацвердзіў, што падставай для затрымання стала нібыта «Пагоня» на нумарнай рамцы.

Сілавікі гэта трактуюць як «дэманстрацыю забароненай сімволікі на асабістым аўто».

Nashaniva.com