Смяротнае ДТЗ пад Ашмянамі: кіроўца вылецеў з салона

Пажылы аўтамабіліст на «Рэно» не справіўся з кіраваннем і паляцеў у кювет, аварыя адбылася ўвечары 13 ліпеня недалёка ад Ашмянаў, паведамілі ў ДАІ Гродзеншчыны.

14.07.2023 / 09:39

Фота: ДАІ

«64-гадовы кіроўца рухаўся з боку вёскі Баруны ў напрамку райцэнтра. На закругленні дарогі ён зачапіў абочыну, пасля чаго страціў кіраванне і з'ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся», — гаворыцца ў паведамленні ДАІ

У выніку ДТЗ пенсіянер вылецеў з салона і загінуў. Цяпер высвятляецца, ці быў ён прышпілены рамянямі бяспекі.

Nashaniva.com