Даляр таннее шостыя таргі запар. А еўра падаражэў на чатыры капейкі

абноўлена

На таргах на біржы 14 ліпеня даляр знізіўся на 0,98 капейкі да 3,0094 беларускага рубля.

14.07.2023 / 10:32

Фота: «Наша Ніва»

Даляр зніжаецца шостыя таргі запар. Перад гэтым ён рос дзевяць таргоў з 2,98 рубля да 3,0764.

Еўра сёння вырас на 4,2 капейкі да 3,3940.

Расійскі рубель зніжаецца сёння на 0,09 капейкі да 3,3410 за 100 адзінак.

Кітайскі юань зніжаецца на 0,22 да 4,2122 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Чаму даражэе даляр і чаго чакаць у блізкай перспектыве

Nashaniva.com