Ва Украіне афіцыйна перанеслі святкаванне праваслаўнага Раства на 25 снежня

Вярхоўная Рада Украіны сёння змяніла даты дзяржаўных святаў. Раство Хрыстова перанеслі на 25 снежня (замест 7 студзеня), піша «Украінская праўда».

14.07.2023 / 14:04

Калядны Кіеў. Фота: Sergiy Trofimov / Getty Images

Дзень украінскай дзяржаўнасці будуць адзначаць 15 ліпеня (было 28 ліпеня). У гэты дзень шануецца памяць святога роўнаапостальнага князя Кіеўскага Уладзіміра Вялікага.

Дзень абаронцаў і жанчын-абаронцаў Украіны пераносіцца на 1 кастрычніка (з 14 кастрычніка), бо гэтае свята звязана з украінскімі ваеннымі традыцыямі ўшанавання дня Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

«Гэты закон падпішуць пасля 28 ліпеня, таму яшчэ ў гэтым месяцы дзень украінскай дзяржаўнасці будзе 28 ліпеня», — паведаміў дэпутат Яраслаў Жалязняк.

Праваслаўная Царква Украіны з 1 верасня 2023 года пяройдзе на новаюліянскі каляндар для нерухомых святаў.

Nashaniva.com