БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Беластоку сёння ўрачыста адкрылі сквер Вольнай Беларусі ФОТЫ

14.07.2023 / 22:24

Nashaniva.com

14 ліпеня ў Беластоку з удзелам Святланы Ціханоўскай і кіраўніцтва горада адбылося ўрачыстае адкрыццё сквера Вольнай Беларусі, які нядаўна стварылі каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь. Зараз назва гэтага сквера мае фігураваць у афіцыйным адрасе консульства.

Святлана Ціханоўская прыехала на ўрачыстае адкрыццё сквера Вольнай Беларусі з партрэтам зняволенага мужа Сяргея Ціханоўскага.

Святлану Ціханоўскую на ўрачыстасці назвалі прэзідэнткай вольнай Беларусі. На фота яна з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Разам з Ціханоўскай прыехалі на ўрачыстасць і члены Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сярод іх быў і Павел Латушка, які ў пачатку сваёй дыпламатычнай кар’еры быў, дарэчы, кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі ў Беластоку.

Выступае Святлана Ціханоўская

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам Беластока за тое, што яны ўхвалілі рашэнне аб з'яўленні ў Беластоку сквера Вольнай Беларусі. Гэта праява салідарнасці з Беларуссю, сказала Ціханоўская. Дэмакратычная лідарка адзначыла, што надыдзе час, калі беларусы Падляшша будуць жыць разам, калі Беларусь стане часткай Еўрапейскага саюза.

Сімвалічнае адкрыццё сквера

Святлана Ціханоўская з Тадэвушам Трускаляскім

Прэзідэнт Беластока казаў на ўрачыстасці, што зараз беларускае консульства мусіць пазначаць на сваёй карэспандэнцыі адрас, у назве якога ёсць Вольная Беларусь. У скверы толькі адзін будынак, і гэта беларускае консульства. Зʼяўленне сквера Вольнай Беларусі — сімвал таго, што палякі не забыліся пра паняволеных беларусаў, як падкрэсліў Трускаляскі.

Шыльда беларускага консульства

На адкрыццё сквера сабраліся мясцовыя беларусы

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Беласточчыны і адкрыла сквер

На Падляшшы ў пятніцу пачынаецца трэці Фестываль абуджаных Тutaka

У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку з'явілася шыльда ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула