За раніцу на Магілёўшчыне адбылося тры пажары. На адным загінулі тры чалавекі, на другім згарэла маёмасць на 400 тысяч еўра
У Бабруйску ў шматпавярховым доме на праспекце Будаўнікоў згарэла кватэра, загінулі тры чалавекі — дзве жанчыны і мужчына, паведамляе «ЧП Магілёў».
15.07.2023 / 13:19
Скрыншот відэа
У Магілёўскім раёне адбылося ўзгаранне на лініі па вырабе нятканых матэрыялаў. У выніку пажару пашкоджана маёмасць прыватнага прадпрыемства. Папярэдне вядома, што шкода склала каля 400 тысяч еўра.
У Шклоўскім раёне ратавальнікі МНС ліквідавалі пажар на малочна-таварнай ферме. Буйная рагатая жывёла, што знаходзілася на ферме, не пацярпела: жывёлаводы вывелі кароў (каля 280 галоў) з палаючага будынка.