«Арсенал» і «Вэст Хэм» аформілі рэкордны трансфер у гісторыі англійскага футбола

Паўабаронца «Вэст Хэма» Дэклан Райс пераходзіць у «Арсенал» за рэкордныя для англійскага футбола грошы — 105 мільёнаў фунтаў (122 млн еўра). Пра гэта паведаміў у сваім інстаграме вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.

15.07.2023 / 14:56

Дэклан Райс. Фота з яго інстаграма

Дэклан з'яўляецца выхаванцам акадэміі «Вест Хэма». Колеры клуба ён бараніў з лета 2017 года.

У мінулым сезоне англійскай прэм'ер-лігі Райс узяў удзел у 37 матчах, запісаўшы на свой рахунак чатыры мячы і дзве выніковыя перадачы, а таксама ыйграў Лігу канферэнцый.

Топ-3 самых дарагіх трансфераў у гісторыі АПЛ

Чытайце таксама:

Крышціяну Раналду ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы высокі даход сярод спартоўцаў

Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?

Галкіпер «ПСЖ» Рыка схуднеў больш чым на 20 кг і рызыкуе больш не вярнуцца на поле

Nashaniva.com