З 1 кастрычніка бяспошлінныя ліміты ўвозу тавараў скароцяцца ўдвая

З 1 кастрычніка ў Беларусі перагледзяць бязмытныя ліміты на ўвоз тавараў праз наземныя межы. Яны будуць зніжаныя да 500 еўра і 25 кілаграм, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

15.07.2023 / 15:22

Цяперашнія ліміты — да 1000 еўра і да 31 кілаграма, іх увялі на ўзроўні ЕАЭС у красавіку 2022 года і двойчы працягваплі. Да гэтага ў Беларусі дзейнічалі абмежаванні на ўзроўні 500 еўра і 25 кілаграм.

Калі перавысіць ліміты, трэба будзе заплаціць у памеры 30% ад кошту, але не менш за 4 еўра за 1 кілаграм перавышэння.

Што тычыцца правозу цыгарэт, то, як і цяпер, так і ў красавіку, ліміт — 200 цыгарэт, або 50 цыгар (цыгарыл), або 250 грамаў тытуню (або гэтыя тавары ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 грам на аднаго паўналетняга).

Абмежаванні па алкаголю — 3 літры на аднаго паўналетняга.

Калі ляцець самалётам, тады бяспошлінныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы складаюць 10 000 еўра і 50 кілаграм.

Nashaniva.com