Жанчына падала ў суд на Лэдзі Гагу за нявыплату ёй узнагароды за вяртанне сабак, якіх тая і скрала

Жанчына скрала двух сабак у Лэдзі Гагі, а затым, пачуўшы пра абяцаную ўзнагароду, вырашыла вярнуць іх гаспадыні. Грошы яна, аднак, не атрымала, і ў выніку падала ў суд на спявачку за невыкананне ўмоў вяртання.

15.07.2023 / 19:09

Ледзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Джэніфер Макбрайд падала іск супраць Лэдзі Гагі за тое, што спявачка не дала ёй абяцанае ўзнагароджанне ў 500 тысяч даляраў за вяртанне сабак Гагі. Пазней, аднак, высветлілася, што Макбрайд сама была ўдзельніцай выкрадання гэтых сабак.

Пра гэту гісторыю 10 ліпеня напісаў папулярны таблоід TMZ.

Сама гісторыя такая: яшчэ ў лютым 2021 года невядомыя выкралі ў Лэдзі Гагі двух французскіх бульдогаў. Зламыснікі стрэлілі ў Раяна Фішэра, памочніка спявачкі, які выгульваў яе гадаванцаў у Лос-Анджэлесе, а затым забралі сабак. Пасля гэтага Лэдзі Гага прапанавала 500 тысяч даляраў таму, хто дапаможа ёй вярнуць улюбёнцаў. Праз некалькі дзён сабак сапраўды вярнулі.

«Пры гэтым вярнула іх менавіта адна са зламысніц — Джэніфер Макбрайд — у надзеі атрымаць велізарную ўзнагароду ад спявачкі, аднак Гага з-за падазрэнняў не выплаціла ёй грошы, за што нарвалася на іск ад раз'юшанай жанчыны.

Аднак нядаўна паліцыя здолела даказаць дачыненне Макбрайд і яе сябра Джэймса Ховарда да крадзяжу жывёл і спробе забойства чалавека, таму суд цалкам стаў на бок Лэдзі Гагі», — распавёў таблоід TMZ.

У выніку Джэймс Ховард за ўсе злачынствы атрымаў 21 год турмы. Джэніфер Макбрайд у сваю чаргу была прызнаная простай саўдзельніцай Ховарда «без фактаў фактычнага здзяйснення злачынстваў», таму суд даў ёй два гады ўмоўнага тэрміну. Жанчына цалкам прызнала віну.

Чытайце таксама:

У твітары пярэпалах: латвійскі блогер зрабіў вазэктамію

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

Цукерберг рыхтуецца да бою з Маскам. Ён правёў трэніроўку з чэмпіёнамі UFC 

Марк Рыхтэр