Белы дом дазволіў украінскім пілотам трэніравацца на знішчальніках F-16 — CNN

«Мы даем зялёнае святло еўрапейскім краінам на навучанне украінцаў».

17.07.2023 / 11:21

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Урад ЗША афіцыйна санкцыянаваў дазвол на выкарыстанне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 для навучання ўкраінскіх пілотаў. Пра гэта 16 ліпеня ў эфіры агенцтва CNN заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван.

Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне прыняў асабіста прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яно дазволіць краінам ЕС трэніраваць украінскіх пілотаў.

«Прэзідэнт даў зялёнае святло. Таму мы дазволім, падтрымаем, паспрыяем і фактычна дамо ўсе неабходныя інструменты для навучання ўкраінскіх пілотаў кіраваць F-16 у краінах Еўропы», — паведаміў Саліван у эфіры CNN

Таксама ён адзначыў, што па дамоўленасцях з еўрапейскім бокам працэс навучання украінцаў пачнецца на працягу некалькіх тыдняў.

Нагадаем, што раней мы пісалі пра значэнне перадачы Украіне сучасных амерыканскіх знішчальнікаў F-16.

Чытайце таксама:

Лаўроў прыраўняў факт з'яўлення самалётаў F-16 ва Украіны да пагрозы ў ядзернай сферы

У Дзярждуме Расіі заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора

Трамп патлумачыў, як хоча прымусіць Зяленскага і Пуціна заключыць мірнае пагадненне

Марк Рыхтэр