З апошняга курса ўніверсітэта адлічылі студэнтку, у дыпломнай рабоце якой былі «экстрэмісцкія» крыніцы

Сілавікі затрымалі студэнтку 4 курса юрыдычнага факультэта, відэа з ёю зʼявілася ў адным з каналаў сілавікоў.

17.07.2023 / 15:21

Дзяўчына кажа, што ў яе дыпломе знайшлі «экстрэмісцкія» крыніцы, але сама яна працы не пісала, а заказала ў кампаніі, якой заплаціла за дыплом грошы.

Універсітэт, дзе адбыўся выпадак, не называецца. Дзяўчына з яго была адлічаная.

Nashaniva.com