У Магілёўскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык

Трагедыя адбылася ў панядзелак днём у раёне вёскі Каменка, паведамляе Следчы камітэт. Маці 9-гадовага хлопчыка, занепакоеная тым, што дзіця доўга не вяртаецца дадому, разам з дзядулем дзіцяці адправілася яго шукаць. Знайшла вопратку сына на беразе возера і патэлефанавала ратавальнікам.

17.07.2023 / 18:47

Скрыншот з відэа

Хлопчык жыў з сям'ёй у вёсцы Брылі Магілёўскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, у гэты дзень хлопчык разам з сябрам самавольна пайшлі да мясцовага вадаёма.

Пазней маці загінулага ўбачыла сябра свайго сына мокрым і занепакоілася, дзе яе дзіця — дзеці пастаянна гулялі разам. Аднак суседскі хлопчык быў напалоханы і нічога не мог сказаць жанчыне.

Занепакоеныя маці і дзядуля спрабавалі знайсці дзіця, пабегшы да аднаго з мясцовых вадаёмаў, аднак яго там не было. Сваякам пра знаходжанне дзіцячых рэчаў на беразе іншага вадаёма паведаміў суседскі хлопчык. Дзядуля кінуўся да вады і стаў ныраць, але спробы знайсці ўнука апынуліся беспаспяховымі.

Тады мужчына выклікаў ратавальнікаў, якія дасталі цела хлопчыка з вады. Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Скончыў жыццё самагубствам намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама — BELPOL

У Мінску маладая жанчына заснула на карнізе 24-павярховага жылога дома

У Бярозе цудам уратавалі мужчыну, які апынуўся ў калодзежы і трымаўся за ланцуг

Nashaniva.com