УСУ збілі шэсць ракет «Калібр» і 32 беспілотнікі на поўдні Украіны

У аператыўным камандаванні УСУ «Поўдзень» паведамілі, што ў ноч на 18 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы збілі шэсць «Калібраў» над Адэсай, а таксама 25 беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед» у Адэскай і Мікалаеўскай абласцях.

18.07.2023 / 10:02

Усяго мінулай ноччу па тэрыторыі Украіны было выпушчана шэсць ракет і 36 дронаў.

У Адэсе абломкамі збітых ракет і выбуховай хваляй пашкоджаны аб'екты партовай інфраструктуры і некалькі прыватных дамоў.

У Мікалаеве ў выніку атакі было зафіксавана пападанне ў прамысловы аб'ект, там пачаўся пажар. Пацярпелых няма.

Nashaniva.com