Чацвёртая калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: там больш за 80 машын — «Беларускі Гаюн»

У напрамку Асіповічаў і лагера ў в.Цэль па трасе М5 ад Бабруйска рухаецца яшчэ адна буйная калона наймітаў ПВК «Вагнер», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

18.07.2023 / 13:50

Карта: Беларускі Гаюн

У складзе калоны як мінімум 80 машын розных мадыфікацый: 18 фур, больш 20-і пікапаў УАЗ, грузавікі-фургоны, баханкі каля 20-і адзінак, а таксама аўтобусы пазу, мікрааўтобусы і некалькі тэнтаваных Уралаў і Камазаў. Тэхніка рухаецца з нумарамі ЛНР / ДНР.

Вядома, што калона расцягнулася па трасе на 5 км і цяпер ужо пад'язджае да з'езду на вёску Цэль, дзе знаходзіцца намётавы лагер для наймітаў ПВК «Вагнер». Гэта ўжо 4-я калона наймітаў Прыгожына, якая прыбыла ў Беларусь цягам апошніх дзён.

Nashaniva.com