Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў
18.07.2023 / 19:56
Сёння ў матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў віленскі «Жальгірыс» выйграў у гасцях у паўночнамакедонскай «Стругі» з лікам 2:1.
Юрый Кендыш. Фота: інстаграм ФК «Жальгірыс»
Македонцы першымі забілі з пенальці на 76-й хвіліне, але праз дзве хвіліны беларускі легіянер віленскага клуба Юрый Кендыш лік зраўняў — 1:1. А праз некалькі хвілін у македонцаў здарыўся аўтагол — 1:2.
«Жальгірыс» ідзе ў наступны раўнд, дзе сустрэнецца з турэцкім клубам «Галатасарай».
А 21-й пачнецца матч у адказ БАТЭ (Барысаў) — «Партызані» (Тырана, Албанія). У першым матчы была нічыя 1:1. Калі БАТЭ пройдзе ў наступны раўнд, то сустрэнецца з кіпрскім «Арысам».
Чытайце таксама:
БАТЭ, калі пройдзе «Партызані», згуляе з кіпрскім «Арысам»
Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся