Барысаўскі БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

У матчы ў адказ, які прайшоў на нейтральным полі, БАТЭ выйграў у албанскага «Партызані» з лікам 2:0. У першым матчы была нічыя — 1:1.

18.07.2023 / 23:00

Два мячы былі забітыя ў другім тайме. Спачатку вызначыўся Уладзіслаў Малькевіч, затым у канцы гульні Аляксандр Шэсцюк.

У другім раўндзе кваліфікацыі БАТЭ сустрэнецца з кіпрскім «Арысам», якім валодае беларус Уладзімір Фёдараў, а трэніруе беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі.

Пра «Арыс» можна пачытаць далей па спасылцы.

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

У чацвер свае матчы ў адказ згуляюць мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман».

«Дынама» будзе супрацьстаяць баснійскаму «Жалезнічару» (першы матч — 1:1), а «Нёман» — ліхтэнштэйнскаму «Вадуцу» (першы матч — 2:1).

Свае хатнія паядынкі беларускія клубы праводзяць на нейтральным полі і без гледачоў.

Чытайце таксама:

Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў

Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся

БТ ізноў скрала спартыўную трансляцыю

Nashaniva.com