Цягнік Масква — Брэст спазняецца на дзве з паловай гадзіны

Меркаваны час прыбыцця цягніка ў Мінск — 9:10 (замест 6:31), на канчатковую станцыю Брэст-Цэнтральны — 12:45 (замест 10:15).

19.07.2023 / 08:35

Цягнік №3 Масква — Брэст з тэхнічных прычын прыехаў з Расіі ў Беларусь з затрымкай 2 гадзіны 37 хвілін, як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Меркаваны час прыбыцця цягніка на станцыю Мінск-Пасажырскі — 9:10 (замест 6:31), на канчатковую станцыю Брэст-Цэнтральны — 12:45 (замест 10:15). 

Прычына спазнення не называецца.

Nashaniva.com