Стала вядома, калі могуць адкрыць станцыю метро «Аэрадромная»

Кіраўнік Мінгарвыканама Уладзімір Кухараў праінспектаваў будаўніцтва працягу трэцяй лініі метрапалітэна. Будаўнічая гатоўнасць станцыі «Аэрадромная» складае 87%.

19.07.2023 / 13:50

Скрыншот відэа Мінгарвыканкама

Для завяршэння работ неабходна выканаць аздабленне вестыбюляў, платформаў і ўваходных зон, а таксама ўсталяваць абсталяванне і правесці пусканаладачныя работы. Кухараў даручыў усё падрыхтаваць да студзеня 2024 года, паведамляе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, пускавы комплекс уключае ў сябе станцыю «Немаршанскі сад», гатоўнасць якой складае 74%. У найбліжэйшы час плануецца завяршыць аздабленчыя працы і паставіць абсталяванне на станцыйным комплексе.

А вось станцыя «Слуцкі Гасцінец» пакуль гатовая на 52%.

Электрадэпо «Слуцкае» складаецца з 7 будынкаў, будаўніцтва якіх завершана. У цяперашні час вядуцца работы па ўнутраным аздабленні.

Чытайце таксама:

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць ФОТА

Nashaniva.com